Hosted by uCoz
АЛЯКСЕЙ ІОСІФАВІЧ КУР’ЯН

Аляксей Іосіфавіч Кур’ян нарадзіўся ў 1936 годзе у вёсцы Долкінды Нясвіжскага раёна, Мінскай вобласці. Cкончыў аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў рэдактарам салігорскай шматтыражнай газеты "За коммунистический труд". Доўгі час быў рэдактарам газеты “Калійшчык Салігорска”.
Соль
Урывак э аповесці "Проба”
Андрэй Віxypa ехаў на Салігорску на новай машыне. Надвор’е было цудоўнае, настрой у шафёра-таксама. Вясновае сонца ласкава прыгравала зямлю. Недзе ў вышыні, у бяздонным блакіце неба нястомна звінелі жаваранкі. Але за гулам матора Андрэй не чуў іх бясконцых песень. А калі б пачуў, то, напэўна, успомніў бы, што 1 год таму назад, калі ён упершыню прыехаў на гэтую новабудоўлю, жаваранкі спявалі гэтак жа звонка, як і сёння... Не паспела аўтамашына параўняцца з клубам будаўнікоў, як на вуліцу выскачыў прысадзісты круглашчокі хлопец у сінім плашчы і зялёным капелюшы. Андрей Віхура адразу пазнаў яго: гэта быў муляр Жора Гоман. Адной рукой Жора "галасаваў” машыне, а другой ледзь утрымліваў вялізны карычневы чамадан. Віхура спыніў машыну. Муляр жвава падскочыў да кабіны, рыўком адчыніў дзверцы і, убачыўшы зa рулём Андрэя, нерашуча адступіў назад. Хлопцы па-ранейшаму не ладзілі паміж caбой. Пасля такго, як іх рассялілі за бойку ў розныя інтарнаты, яны нават не заўсёды віталіся пра сустрэчах. Але сёнга быў асаблівы дзень. Віхура не захацеў псаваць настрой ні сабе, ні Гоману. -Ну.чаго мнешся?- дабрадушна сказаў Андрэй.- Сядай, падвязу. Жора залез з чамаданам у прасторную кабіну і машына рушыла далей. - Дык табе далі новы самасвал? - крыху асвойтаўшыся , спытаў Жора, -Як бачыш,- задаволена ўсміхнуўся Андрэй. - А дзе ж той задрыпаны драндулецік, на якім ты папіхаўся дагэтуль? - ЁН ужо адслужыў сваё: спісалі ў металалом. - Ты па-ранейшаму возіш на будоўлю раствор і бетон ? - He. Цяпер я абслугоўваю шахтныя ствалы. - А што ж там за работа?- пацікавіўся Юра. Андрэй растлумачыў: - Праходчыкі выдаюць пароду са ствалоў наверх, а я адвожу яе ў поле, на солеадваЛЫ. О, дык ты пайшоў на павышэнне? Віншую, віншую. А як жа гэта табе ўдалося так хутка выбіцца з гразі ды ў князі? Па блату ці як? - Вельмі проста, - адказаў Авдрэй.- Праходчыкі рвуцца ў глыбіню, стараюцца хутчэй дакапацца да солі. А з адвозкай пароды на паверхні справы доўга не ладзіліся: то машыны пападуцца старыя, то шафёры гультаяватыя. Вось тады і было прынята рашэнне паслаць на будаўніцтва шахты толькі новыя самазвалы, пасадзіўшы на іх лепшых шафёраў-камсамольцаў. Адразу ж пачалі запісваць добраахвотнікаў. Ну, я ўзяў ды і запісаўся... -Каб атрымаць новую машыну?- падкалоў Жopa. - Не, ты памыляешся,- спакойна запярэчыў Авдрэй. - Новую машыну я атрымаў яшчэ да таго, як началі запісваць добраахвотнікаў. Гоман недаверліва ўхмыляўся. -А ты далека сабраўся ? - спытаў у яго Віхура. I папярэдзіў на ўсякі выпадак :- Я еду толькі да калійнага камбіната. -Нічога,- заспакоіў яго Жора.- Там я падчаплюся на другую машыну і - бывай, Салігорск! - Чаму - бывай? - Паеду адгэтуль. Назаўсёды. - Абы куды. Можа, у Сібір, а можа, і ў Казахстан. - А чым табе тут было кепска ? - Проста нявыгадна, - прызнаўся Жора. -Спачатку і тут жыць было можна. Асабліва першы год. Зарабляў я - будзь здароў! А цяер усё больш і больш прыціскаюць.Давай ім тэмпы, давай ім якасць ды ўсякую там іншую пакасць. А зарплата - строга па расцэнках. Hі капеечкі на набавяць. Віхура упершыню пашкадаваў Жору. Ён бачыў, што муляр страшна абяднеў душою. Але гаварыць з ім на гэту тэму, відаць, ужо не было сэнсу. I Андрэй спытаў пра іншае: - A са сваім лепшым сябрам ты хоць развітаўся? - Каго ты маеш на ўвазе?- страпянуўся Жора. - Двойчы былога. - Не разумею. - Тады растлумачу : былога дырэктара аўтабазы, былога аўтамеханіка? - Ты пра Івана Ступака? А які ён мне сябар? - Ну, як жа ! Запярэчыў Bіxypa.- Ты ж сам расказваў, што вы некалі разам вербаваліся ў Карэлію, а потым, атрымаўшы пад’ёмныя, разам уцякалі адтуль. Вы тады спалохаліся ні то холаду, ні то голаду ... - Я даўно ўжо не бачыўся з ім, - перабіў шафёра Гоман.- Кім ён цяпер працуе? - Aўтакампрэсаршчыкам. - А за што ж яго зноў панізілі? - Усе за тое: за камбінацыі ды махінацыі,- сказаў Андрэй і дадаў:- Глядзі наперад! Туды, две рамантуюць дарогу. Бачыш? Каля кампрэсара стаіць ён, Ступак... - Ну, то спыніся,- неахвотна буркнуў Жора. Віхура затармазіў. Гоман паволі вылез з кабіны і ўразвалку паківаўся да кампрэсара, каля якога корпаўся насаты мужчына ў пацёртай хромавай тужурцы. Развітаўшыся са Ступаком, Жора сеў у кабіну. Машына кранулася з месца, пачала набіраць скорасць. - А ты што, думаеш асесці тут навечна ? - спытаў Жора. - А што баз толку блытацца па свеце? - спытаў у сваю чаргу Андрэй, - Таго, чаго мне хочацца, я даб’юся і тут. .- Цікава, чагож таба хочацца? - ухмыльнуўся Жора. - Пакінуць на зямлі добры след. - Думаеш, табе паставяць тут некалі помнік? - Не. Я сам пастаўлю.Усё, што мы тут пабудуем, будзе велічным помнікам і мне, і маім аднагодкам. - Навошта гучныя словы ?- скрывіўся Жора. Утрымлівае цябе тут не гэта. - Іменна гэта, - цвёрда адказаў Андрэй. - Праўда, есць і яшчэ адна прычына: у мяне скора будзе свая сям’я. - Ты жэнішся? I скора вяселле? - Заўтра. - Ну што ж, яшчэ раз віншую! А хто ж Яна, калі не сакрэт? - Hіна Краеўская. - Я так і думаў,- хмыкнуў Жора. I дадаў з ухмылкай: ідэйная будзе сямейка!.. Машына наблізілася да калійнага хамбната. Убачыўшы каля шахтнага капра вялізны натоўп людзей, Жора Гоман спытаў: - А што гата там за базар ? Дзень жа як быццам не базарны. Тыі не ў курсе? - У курсе,- з пачуццём годнасці адказаў Андрэй Віхура. - Сёння дзень асаблІвы. Таму і сабраліся людзі на мітынг. - А з якой жа нагоды мітынг? Іваноў аперадзіў Пятрова? Ці Пятроў абагнаў Сідарава? - А ты хіба не ведаеш? Соль жа пайшла. - Соль? - Іменна, соль! Загяушыўшы матор, сказаў Андрэй. Яны вылезлі з кабіны і падыйшлі да натоўпу. Мітынг ужо пачаўся. Перад шахцёрамі і будаўнікамі выступаў сакратар парткома - пажылы хударлявы чалавек з добра прыкметпай сівіЗНОЙ на скронях. - Сёння, 30 красавіка I960 года,-урачыстa і радасна гаварыў ён, - на глыбіні 414 метраў шахтапраходчыкі дасягнулі прамысловага пласта калійнай солі! Над шахтай пракацілася дружнае шматгалосае “Ура!" - У 9 гадзін раніцы,- працягваў сакратар парткома,- звяно праходчыкаў Мікалая Герасімені выдала на-гара першую бодню калійнай солі! Скарбы эямлі беларускай сталі здабыткам народа!! У гэтым, як кажуць, уся соль, уся каштоўнасць нашай работы! Твары людзей свяціліся радасцю. Толькі Жора Гоман не праяўляў у гэты час ніякіх эмоцый. Toe, аб чым гаварыў аратар, было для яго ўжо нечым чужым і далёкім. Пастаяўшы крыху каля натоўпу, Жора, відаць, адчуў тут сябе лішнім. Ён падхапіў з зямлі чамадан і накіраваўся да шашы, па якой за адной ішлі ў бок Слуцка і Мінска машыны. Узабраўашыся на дарожны насып, Юра на развітанна вялікадушна намахаў натоўпу рукой. Але ніхто не адкаааў яму тым жа, бо ніхто нават не заўважыў яго знікнення.
Расказ А. Кур'яна спампаваць